![]() |
||
Да пачатку новага тысячагоддзя і роўна праз 35 гадоў пасля заснавання самай паспяховай нямецкай рок-групы ўсіх часоў - SCORPIONS, Клаўс Майне ( Klaus Meine), Рудольф Шенкер ( Rudolf Schenker) і Маттиас Ябс (Matthias Jabs) могуць разам прагартаць старонкі з іх уражлівай гісторыі ў міжнародным музычным бізнэсе.
Прыкладам для Рудольфа Шенкера, гітарыста і аўтара песень, былі групы накшталт Yardbirds, Pretty Things і Spooky Tooth, якія ў тыя дні лічыліся сапраўднымі хард-рокерамі. Малодшы брат Рудольфа Міхаэль (Michael Schenker) быў зачараваны біт-музыкай і рок-культурай. З наступам Новага 1970 года малодшы Шенкер, які нягледзячы на сваю маладосць ужо зацвердзіўся як выдатны гітарыст, пакінуў разам са спеваком і кампазітарам Клаўсам Майне ганноверскую групу Copernicus, каб далучыцца да SCORPIONS. Клаўс і Рудольф аб'ядналіся, каб стварыць творчы дуэт Майне/Шенкер, закладваючы тым самым падмурак уражлівай гісторыі поспеху. У 1972 годзе SCORPIONS выпусцілі выдатны дэбютны альбом Lonesome Crow (1972), спрадюсаваны Конни Плэнком (Сonny Plank) у Гамбургу. Вакальныя і інструментальныя матывы, якія праз некалькі гадоў сталі тыповым, нязменным Скорпаускім гучаннем, ужо вядомыя: бескампрамісны гітарны хард-рок накшталт таго, што гулялі Джымі Хендрикс (Jimmy Hendrix), Cream, Led Zeppelin у сярэдзіне 60-х. Своеасаблівы стыль SCORPIONS атрымаўся ў выніку камбінацыі двух электрагітар: з незвычайна магутнымі рыфамі і з асляпляльнымі мудрагелістымі сола. Дадайце да гэтага імгненна узнавальны голас спевака і фронтмэна Клаўса Майне з яго экспрэсіўнай, блішчалай падачай. У некаторым сэнсе, SCORPIONS былі ўнікальныя для нямецкай рок-сцэны таго перыяду. Група з самога пачатку нацэлілася дасягнуць вяршыняў сусветнага хард-рок бізнэсу, таму Клаўс Майне ўсе тэксты пісаў па-ангельску. У творчым звязе Майне і Шенкера Нямеччына нарэшце знайшла годны адказ знакамітым біт- і рок-камандам з англамоўнага міру. Першы альбом "Lonesome Crow" вывеў групу на шлях да міжнароднага поспеху. SCORPIONS выступалі на разагрэве ў Роры Галлахера (Rory Gallagher) , UFO і Uriah Heep. На працягу ўсёй гісторыі групы Scorpions яе непахіснай рухаючай сілай быў Рудольф Шенкер. Ён трымауся жыццёвай філасофіі свайго бацькі: "Няма нічога немагчымага, трэба проста верыць". З першых дзён стварэння SCORPIONS Рудольф Шенкер казаў без лішняй сціпласці: "Аднойчы SCORPIONS стануць адной з лепшых рок-груп у міры!" Астатнія чальцы групы таксама былі адданыя гэтай ідэі. SCORPIONS ніколі не спыняліся на дасягнутым і зноу і зноу шукалі чагосьці новага. Яны выкарысталі любую магчымасць, каб павысіць свой прафесійны ўзровень і наблізіцца да поспеху. У 70-х гадах яны распачалі некалькі тураў па Заходняй Еўропе, выступаючы на шматлікіх пляцоўках і пакараючы краіну за краінай. У 1973 годзе яны выступалі на разагрэве ў The Sweet у іх першым еўрапейскім туры. У гэты ж час, SCORPIONS працягвалі працаваць і над студыйнымі альбомамі, з якіх наступныя чатыры былі запісаныя з Ульрыхам. "Fly To The Rainbow" (1974) адрозніваецца цвёрдым, энергічным рокам, які яшчэ ніколі не чулі ад нямецкай групы. Загалоўны трэк "Speedy's Coming" увасабляе стыль SCORPIONS: ультра-хард-рок у гарманічным спалучэнні з захапляльнымі мелодыямі. Пачынаючы з трэцяга альбома "In Trance" (1975) SCORPIONS працуюць з вядомым міжнародным прадзюсарам Діцерам Дірксам. Яны рашуча ўзяліся зрабіць кар'еру ў хард-року. "In Trance" стаў бэстсэлерам у Японіі, дзе вылілася сапраўдная Скарпіенамания. Наступны альбом "Taken By Force" (1977) таксама стаў "залатым" у Японіі. |
||